ЗНОЎ сельгаставарыства “Сваткі” і зноў працоўныя перамогі на жніве! Да тысячнікаў, якія былі (камбайнер Сяргей Звяруга і вадзіцель Міхаіл Шчуцкі), дадаліся новыя. Прычым ажно чатыры. Запаветнай лічбы дасягнулі камбайнеры Пётр Скурко, Уладзімір Швайкоўскі і вадзіцелі Аляксандр Сіськевіч, Ігар Янэль.

Удзельнікаў жніва, як вядома, ушаноўваюць на полі. Ад важнай і адказнай работы іх адрываюць зусім ненадоўга — у гэты час кожная хвілінка дарагая. Але па¬віншаваць хлебаробаў, аддзячыць добрым словам і падарункамі заўсёды дарэчы. Вось і пазаўчора на поле за Пількаўшчынай падчас уборкі апошніх метраў да руплівых працаўнікоў завіталі госці. Старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка павіншаваў лідараў жніва з высокімі вынікамі падчас уборкі збожжа, падзякаваў за старанную і самаадданую працу. А каб і надалей з настроем працавалася, уручыў камбайнерам-тысячнікам Падзякі, кветкі і канверты. Вадзіцелі-тысячнікі атрымалі падарункі ад старшыні раённага камітэта галіновага прафсаюза Таццяны Сівіцкай. Узнагародзіла Таццяна Эдуардаўна і камбайнераў.

А кіраўнік гаспадаркі Мікалай Варабей паабяцаў сваім хлопцам у хуткім часе падараваць сучасныя мабільныя тэлефоны. Тры перадавікі іх ужо атрымалі, астатнім — заказаны. Мікалай Васільевіч шчыра прызнаўся, што не чакаў такой колькасці тысячнікаў на сёлетнім жніве. Але вынікі радуюць, таму пакрыўджаных быць не павінна, справядліва лічыць старшыня таварыства.

Іна ЯРЧАК, фота аўтара.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 15.08