У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота)

1130

У сераду ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі сваіх прадстаўнікоў, якія вярнуліся з Сусветнай Алімпіяды робатаў WRO-2019, што праходзіла ў Венгрыі. Андрэй Маліноўскі і Арцём Чаўлытка пад кіраўніцтвам трэнера Вячаслава Саўчыка ўдзельнічалі ў ёй у складзе нацыянальнай зборнай. У сваёй катэгорыі яны занялі 35 месца з 84 каманд. На лінейцы на памяць ім падарылі фотаздымак каманды.

Сусветная алімпіяда робатаў — гэта міжнародныя спаборніцтвы для школьнікаў і студэнтаў ва ўзросце ад 10 да 21 гадоў, якія існуюць з 2004 года. Штогод у алімпіядзе ўдзельнічаюць больш за 2000 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. У фінале прымалі ўдзел 424 каманды з 74 краін.

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота)

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота) У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота) У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота) У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота)

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела сустракалі ўдзельнікаў Сусветнай алімпіяды робатаў (фота)

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»