І ў Свіры ёсць тысячнік!

2076

СЁлетняе жніво стала адметным і для свірскіх хлебаробаў. Пад фінал уборкі ў мясцовым сельгаставарыстве з’явіўся тысячнік! Ім стаў Генадзій Малькевіч.
Павіншаваць сёмага (!) у раёне тысячніка на поле каля Лушчыкаў у панядзелак прыехаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Вайнілка. У прысутнасці механізатараў, якія працавалі на гэтым полі, Анатолій Мар’янавіч павіншаваў перадавіка з працоўнай перамогай, уручыў Падзяку, канверт і букет кветак. Да віншаванняў далучылася старшыня сельвыканкама Валянціна Субач, якая ўручыла камбайнеру падарунак. Кіраўнік гаспадаркі Віктар Субач, звяртаючыся да лідара, ад-значыў, што ў Свіры гадоў пяць, а то і больш, не было тысячнікаў. Тым больш каштоўным з’яўляецца сёлетняе дасягненне. Віктар Іосі-фавіч таксама ўручыў механізатару падарунак.
— Я хлебароб вопытны, дваццаць пяць год адпрацаваў за штурвалам камбайна, — расказвае віноўнік урачыстасці. — А гэтым летам і надвор’е спрыяе, і ўраджайнасць добрая, ды і камбайн не падвёў. Праўда, апошнія тры гады працую не ў «Свір-агра», але спецыяльна бяру водпуск, каб убіраць хлеб.
Іна ЯРЧАК.
Фота аўтара.