У абласным ваенным камісарыяце 24 студзеня адбылося пасяджэнне Савета абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў». На ім падвялі вынікі работы Савета і раённых арганізацый з улікам ўдзелу ў Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў гадуе».

Адзначылі лепшыя арганізацыі па выніках мінулага года. Трэцяе месца заняла Мядзельская раённая арганізацыя — і ўзнагароджана адпаведна дыпломам трэцяй ступені.

Сярод землякоў Ганаровымі граматамі абласнога Савета ўзнагародзілі старшыню раённай арганізацыі маёра ў адстаўцы Міхаіла Чаркасава і падпалкоўніка ў адстаўцы Пятра Райчонка.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»