На працягу трох дзён з 27 па 29 студзеня адбыўся абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Прайшоў ён у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». У складзе каманды раёна было 14 чалавек з сямі ўстаноў адукацыі.

Як выступіла каманда раёна на абласным этапе «Снежнага снайпера» (ёсць і бронза)

Як выступіла каманда раёна на абласным этапе «Снежнага снайпера» (ёсць і бронза)

У першыя два дні праходзілі індывідуальныя спаборніцтвы.

Найлепшы вынік сярод землякоў паказала Рэната Ломская з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Сярод удзельніц 2004 года нараджэння яна заняла трэцяе месца.

Ёсць у прадстаўнікоў Мядзельшчыны і два пятыя месцы — у навучэнцаў Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Кацярыны Дзевялтоўскай і Яраслава Пальцава. Яны спаборнічалі ў сярэдняй групе.

 

 

У апошні дзень абласнога этапу 29 студзеня адбылася змешаная эстафета. Тут найлепшы вынік землякі дасягнулі ў малодшай узроставай групе (2009-2010 гады нараджэння) — пятае месца.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Фота moiro.by і Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.