Прадстаўніца Мядзельшчыны ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі»

987

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня 2020 года падпісаў Указ №7 «Аб узнагароджанні». Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін — як указана, «за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў галіне адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту».

Сярод тых, хто ўдастоены ўзнагарод, ёсць і прадстаўніца Мядзельшчыны — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Марына Шлык. Яна адзначана медалём «За працоўныя заслугі».

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

Фота ілюстрацыйнае, БЕЛТА.