ДЫСТАНЦЫЙНАЯ XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа” прайшла ў Мінску. Было прадстаўлена больш за 300 работ навучэнцаў Беларусі, Расіі і Казахстана.

Навучэнка ХІ класа Крывіцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Юлія Ермаковіч узнагароджана дыпломам 1 ступені за працу “Ахвяры палітыкі генацыду мястэчка Крывічы”.

Фота uomoik.gov.by