Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч 22 верасня сустрэлася з адміністрацыяй Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Павіншавала з нядаўнім прафесійным святам — Днём работнікаў лесу, расказала пра заканатворчую дзейнасць, адказала на пытанні.

Выканала Ірына Аляксандраўна і прыемную місію: уручыла Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намесніку генеральнага дырэктара НП “Нарачанскі” Наталлі Васілевіч. Адзначана яна за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.