Настаўніца з Крывічоў стала фіналістам конкурсу «Я памятаю! Я ганаруся!»

294

У Мінску ўзнагародзілі фіналістаў конкурсу «Я памятаю! Я ганаруся!». На конкурс падалі больш за 600 работ. У дваццатку лепшых трапіла работа настаўніцы Крывіцкай сярэдняй школы Алены Дзевялтоўской. Фіналісты атрымалі падзякі і заахвочвальныя прызы.

Мерапрыемства прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Конкурс быў абвешчаны выдавецкім домам «Беларусь сегодня» і Міністэрствам адукацыі ў Год гістарычнай памяці.

Фота забяспечана арганізатарамі конкурсу