ПЕРШАЕ месца заняла навукова-даследчая работа вучня 10 “А” класа Нарацкай СШ №2 Ігната Малько “Пошук артэфактаў вузкакалейнай чыгункі Нарач—Лынтупы” на рэспубліканскім конкурсе “Скарбонка краязнаўчых знаходак”. Накіроўвала працу хлопца настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Святлана Гатоўка.