Мядзельчанін заняў другое месца на чэмпіянаце свету (відэа)

790

У Маскве з 16 па 19 снежня адбыўся VII чэмпіянат свету па паўэрліфтынгу, сілавому дваяборству, жыму лежачы, народнаму жыму, станавай цязе, строгаму пад’ёму на біцэпс, армліфтынгу і стрытліфтынгу па версіях WRPF/WEPF/WAF/WSF.

Удзельнічаў у ім і мядзельчанін Арцём Махніст. І паспяхова: у вагавай катэгорыі да 110 кілаграмаў ён заняў другое месца ў намінацыі «Народны жым» (гэта жым лежачы на лаве штангі такой жа вагі, як уласная вага спартсмена).

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

Мядзельчанін заняў другое месца на чэмпіянаце свету (відэа)

Дарэчы, працуе Арцём майстрам лесу Мядзельскага лясніцтва Нацыянальнага парку «Нарачанскі».