Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Сярод ушанаваных ёсць наша зямлячка: народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.

Фота з архіва «Нарачанскай зары»