Каманда ваеннага камісарыята раёна заняла трэцяе месца на абласных спаборніцтвах па лыжных гонках

2220

У Жодзіне 29 студзеня адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках штогадовай спартакіяды сярод ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці.

Нашы землякі вызначыліся ў эстафеце: каманда ваеннага камісарыята Мядзельскага раёна заняла ў ёй трэцяе месца. Кожны з трох удзельнікаў пераадолеў дыстанцыю па 1 кіламетры.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"