Каманда КВЗ Мядзельшчыны заняла другое месца

644

КАМАНДА вясёлых і знаходлівых школьнікаў Мядзельшчыны заняла другое месца падчас абласной творчай акцыі КВЗ-2019 “Асенні марафон”. У гульнях, якія праходзілі ў Вілейскай гімназіі №2, спаборнічалі каманды чатырох раёнаў: нашага, Валожынскага, Маладзечанскага і Вілейскага.

За Мядзельшчыну гулялі вучні Сваткаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка: Ілья Мацін, Мікіта Буглак, Сняжана Бардыня, Яўген Гусакоў, Яўген Звяруга, Андрэй Рэутовіч, Данііл Рашкевіч, Марыя Калбун і Аляксандр Вайцюлевіч. Рыхтаваў каманду настаўнік геаграфіі і біялогіі Рыгор Хіла.