Каманда гімназіі-інтэрната Мядзела заняла другое месца на абласным этапе гульні «Піянерскі квіз»

599

Абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» прайшоў 30 студзеня ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Удзельнічала ў ім больш за 150 дзяцей.

Наш раён прадстаўляла каманда «Новае пакаленне» гімназіі-інтэрната Мядзела. Яна заняла другое месца. Гэта дазволіць у ліку пераможцаў прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе, паведамляюць з Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Каманда гімназіі-інтэрната Мядзела заняла другое месца на абласным этапе гульні «Піянерскі квіз»
Каманда гімназіі-інтэрната Мядзела заняла другое месца на абласным этапе гульні «Піянерскі квіз»

Фота з сайта moiro.by