Гран-пры і дыпломы лаўрэатаў — мядзяльчане вызначыліся ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе «БрамаМар»

1349

Падвялі вынікі X Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар». Усяго на конкурс даслалі 146 прац.

Пераможцамі прызнаны 33 маладыя аўтары.

Школьнікі ўдзельнічалі ў дзвюх катэгорыях, і ў абедзвюх вызначыліся нашы землякі. Гран-пры ў намінацыі «Проза» заваяваў навучэнец гімназіі-інтэрната Мядзела Мікіта Балюк. Ён напісаў фантастычнае апавяданне на беларускай мове «Прышэлец у гімназіі» і аформіў яго сваімі ілюстрацыямі.

У намінацыі «Паэзія» лаўрэатамі сталі ўсё той жа Мікіта Балюк і яшчэ адзін прадстаўнік гімназіі-інтэрната — Максім Нехвядовіч. Заяўкі на конкурс адпраўлялі вясной — і на той момант Максім быў адзінаццацікласнікам установы.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Фота з сайта journ.bsu.by