Гімназісты перамаглі зноў — цяпер на дыстанцыйным турніры (фота, відэа)

1464

Прадстаўнікі гімназіі-інтэрната Мядзела 6 лістапада прынялі ўдзел у VII дыстанцыйным камандным турніры па робататэхніцы AR2T2, які праводзяць у Архангельску. Ад установы адукацыі выставілі 2 каманды. У старэйшай узроставай катэгорыі — у складзе Андрэя Маліноўскага і Мікіты Жукоўскага, у малодшай выступалі Мікіта Бярняк і Георгій Марозаў.

Усяго ў двух узроставых катэгорыях было зарэгістравана 174 каманды.

Андрэй Маліноўскі і Мікіта Жукоўскі паказалі найлепшы вынік з усіх каманд: занялі першае месца. Мікіта і Георгій паказалі восьмы вынік ў малодшай узроставай катэгорыі. Пра ўсё гэта паведаміў настаўнік інфарматыкі гімназіі-інтэрната Вячаслаў Саўчык.

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

Гімназісты перамаглі зноў — цяпер на дыстанцыйным турніры (фота, відэа) Гімназісты перамаглі зноў — цяпер на дыстанцыйным турніры (фота, відэа)

Фота і відэа забяспечана Вячаславам Саўчыкам.