У Брэсце 31 кастрычніка прайшоў першы этап рэспубліканскага Кубка па адукацыйнай робататэхніцы сезона 2020/2021 і міжнародны этап маладзёжных робататэхнічных спаборніцтваў «Кубак РТК». Адбываліся яны ў рамках II Брэсцкага турніру па робататэхніцы «Smаrtrobofest».

Прадстаўнікі гімназіі-інтэрната Мядзела Мікіта Жукоўскі і Ілья Клунік конкурсную дыстанцыю ў катэгорыі «Міні-сумо» прайшлі без горычы паражэнняў: яны выйгралі ўсе чатыры баі і заваявалі дыпломы І ступені.

У адной з катэгорый спаборнічалі дарослыя. Дыплом І ступені ў катэгорыі «Roborace Pro mini” атрымаў трэнер каманд гімназіі-інтэрната Вячаслаў Саўчык.

Яшчэ адзін вучань, Андрэй Маліноўскі, удала выступіў на этапе Кубка РТК. Гэта спаборніцтвы для ўдзельнікаў, якія ствараюць робататэхнічных комплексы для працы ў экстрэмальных умовах. Андрэй перамог у двух спробах і таксама заваяваў дыплом І ступені, паведаміў Вячаслаў Саўчык.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

Гімназісты і іх настаўнік прывезлі Дыпломы І ступені з Брэста (фота, відэа) Гімназісты і іх настаўнік прывезлі Дыпломы І ступені з Брэста (фота, відэа) Гімназісты і іх настаўнік прывезлі Дыпломы І ступені з Брэста (фота, відэа)

Фота і відэа забяспечана Вячаславам Саўчыкам.