Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота)

889

У суботу ў VIII міжнародным конкурсе сучаснага мастацтва «Avanti» ў Мінску ўдзельнічалі выхаванцы «Art Studia. Naroch». У выніку яны сталі ўладальнікамі шасці званняў лаўрэатаў і трох — дыпламантаў.

Лаўрэатамі першай ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал. Дуэт. Трыа. 8-9 год» стаў дуэт студыі вакалу «Галасок» (Марта Бялевіч і Даша Гатко), лаўрэатамі другой і трэцяй ступеняў — квартэт у складзе Яны Куцкевіч, Дашы Гатко, Марты Бялевіч і Міланы Арловай. Лаўрэатам трэцяй ступені стала самая маленькая ўдзельніца ў намінацыі «Эстрадны вакал» Ева Арлова — ёй усяго 3 гады. Дыпламантамі першай ступені сталі Ліза Ермаковіч і Арына Авецян.

У намінацыі «Харэаграфія» «Art Studia. Naroch» прадстаўляла студыя танца «Нарачаначка». У выніку яе ўдзельніцы сталі лаўрэатамі 2 ступені ў намінацыях «Эстрадны Танец. 8-11 год» і «Эстрадны танец, змешаная узроставая катэгорыя (ад трох да дзесяці год)». А таксама — дыпламантамі першай ступені ў катэгорыі 7-8 год, паведаміла кіраўнік «Art Studia. Naroch» Ірына Вінаградава.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота) Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота) Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота)

Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота) Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота)

Дзеці з «Art Studia. Naroch» сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу «Avanti» (фота)

Фота забяспечана Ірынай Вінаградавай