Дар’я Якян працягвае барацьбу за карону конкурсу “Міс Беларусь-2020”

773

У нядзелю пераможца раённага кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020” Дар’я Якян  прайшла абласны кастынг, што адбыўся ў Барысаве. На сцэну выйшлі як пераможцы раённых кастынгаў, так і дзяўчаты, якія ў іх па нейкіх прычынах не ўдзельнічалі.

33 дзяўчыны з Міншчыны (у іх ліку і наша Дар’я) па выніках прэзентацыі і дэфіле ў купальніках былі адабраны для фатаграфавання. Журы перагледзіць фотаздымкі і вызначыць тых, хто прыме ўдзел у далейшай барацьбе за карону.

Дар’я Якян — ураджэнка Пастаў, летась закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, працуе бібліятэкарам у НДЦ “Зубраня”.

Дар'я Якян працягвае барацьбу за карону конкурсу “Міс Беларусь-2020”

Фота: скрыншот АНТ і асабісты архіў Дар’і Якян.

Больш падрабязна чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за сераду