100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове ў Беларусі набралі 78 абітурыентаў. Сярод іх і выпускніца Нарацкай СШ №1 Дзіяна Куцкевіч.

100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове набрала выпускніца з Мядзельшчыны

— Да цэнтралізаванага тэсціравання рыхтавалася на працягу двух гадоў, — паведаміла яна. — У нас у школе быў арганізаваны факультатыў па беларускай мове. Вяла яго цудоўная настаўніца — Лілія Антонаўна Купрэвіч. Мы рашалі тэсты, вучылі правілы, яна тлумачыла нам усё, што было незразумела. Я магла звярнуцца да яе з любым пытаннем. Вельмі рада, што ў мяне была такая настаўніца. Таксама рыхтавалася і сама. Да рэпетытараў не хадзіла.

— Якія ўражанні былі, калі даведаліся пра такі вынік?

— Калі пісала тэсціраванне, была ўпэўнена ў большасці адказаў і ведала, што больш за 80 балаў у мяне ўжо ёсць. Чакала добрага выніку, але вельмі хвалявалася. Зайшла на сайт, увяла ўсё, што неабходна — і ўбачыла 100 балаў. Спачатку не паверыла і ўвяла даныя яшчэ раз… Прыкладзеныя намаганні апраўдаліся. Потым падзялілася радасцю з бацькамі і сябрамі.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Фота belstu.by і з архіва Дзіяны Куцкевіч.