17 ЛІСТАПАДА адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  Прыняць у іх удзел — права кожнага грамадзяніна нашай краіны, які дасягнуў 18 год. Як гатовы жыхары раёна скарыстацца такім сваім законным правам? Гэта пытанне адрасавалі Андрэю РУСАКУ, дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра:

Як гатовы жыхары раёна скарыстацца законным правам на ўдзел у выбарах
— І я, і мая жонка заўсёды прымаем удзел у выбарах. Так мы выказваем сваю грамадзянскую пазіцыю. Бо нам неабыякавы далейшы лёс краіны, дзе жывём, будучыня нашых дачкі і сына. За каго з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аддадзём свае галасы, яшчэ поўнасцю не вызначыліся. Але перакананы, што выбар свой спынім на кандыдаце ў дэпутаты, які, па нашым меркаванні, будзе годна прадстаўляць інтарэсы рэгіёну ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны. Спадзяюся таксама, што ўсе праблемы, якія хвалююць выбаршчыкаў, будуць вырашацца народнымі абраннікамі, у тым ліку і па Вілейскай выбарчай акрузе № 74, у якую ўваходзіць Мядзельшчына, аператыўна і паспяхова. Вельмі хочацца, каб словы парламентарыяў ніколі не разыходзіліся са справай.