У Маладзечне адбудзецца пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублікі

417

ЗГОДНА з адпаведным рашэннем прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта заўтра ў Маладзечне ў 10.00 пачнецца пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню сталічнай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны сёмага склікання.

У адметным мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў дэпутацкага корпусу нашага азёрнага краю на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Алегам Бароўкам, прыме ўдзел і старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Вайнілка.