Аформлены куток выбаршчыка

447

Згодна з указамі № 293 і № 294 кіраўніка дзяржавы ад 5 жніўня 2019 года выбары ў Савет Рэспублікі і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання назначаны адпаведна на 7 і 17 лістапада бягучага года.

Аформлены куток выбаршчыка

Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Таццяна Жукавень і Святлана Станілевіч знаёмяцца з інфармацыяй, змешчанай у кутку выбаршчыка аддзела

Для інфармацыйнага забеспячэння важнай палітычнай кампаніі на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях Мядзельшчыны аформлены куткі выбаршчыка. У іх змешчаны Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 293 і № 294 аб назначэнні парламенцкіх выбараў, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, газеты з публікацыямі перадвыбарнай тэматыкі, грамадска-палітычная літаратура, іншыя матэрыялы даведачнага і інфармацыйнага характару.
Напрыклад, у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама куток выбаршчыка аформлены на калідоры. А зроблена гэта для таго, каб у любы час усе ахвотныя маглі пазнаёміцца з прадстаўленымі дакументамі і літаратурай.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.