Экзітпол праводзіцца на ўчастку для галасавання ў аграгарадку Княгінін

454

Хрысціна Плотнікава і Ангеліна Федарынчык з Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ праводзяць сацыяльнае апытанне прагаласаваўшых аб ходзе галасавання.

Дзяўчаты адзначаюць, што на ўчастак людзі прыходзяць з добрым настроем, затрымліваюцца, каб паглядзець выставы, выступленні самадзейных артыстаў. Многія прымаюць удзел у апытанні. Працаваць Хрысціна і Ангеліна будуць да вечара.