З актывам раённай ветэранскай арганізацыі сустрэлася Ірына Супрановіч

8

28 верасня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч сустрэлася з членамі прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Размова ішла пра заканадаўчую дзейнасць у парламенце. Закраналіся таксама пытанні патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, ролі ветэранаў у жыцці грамадства і краіны. Актывісты грамадскага аб’яднання выказалі свае меркаванні па ўзнятых тэмах.

Падчас дыялогу, які адбыўся, госця адказала на зададзеныя пытанні. У прыватнасці, цікавіліся прысутныя наконт увядзення статуса “Ветэран працы”, заканадаўчага замацавання льгот воінам-інтэрнацыяналістам. Была ўзнята і праблема — аб адсутнасці ў раёне транспарту для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў.

Ірына Аляксандраўна падзякавала ўдзельнікам сустрэчы, а ў іх асобе ўсім ветэранам азёрнага Нарачанскага краю, за падтрымку палітыкі дзяржавы, за неабыякавасць да лёсу Беларусі і яе будучыні. Павіншавала з надыходзячым Днём пажылых людзей, пажадала здароўя, дабрабыту, заставацца і надалей актыўнымі, бадзёрымі. Уручыла на памяць аб мерапрыемстве сувеніры.