Хто правядзе «прамыя тэлефонныя лініі» і прыём грамадзян у бліжэйшыя дні

280

24 ЛІСТАПАДА з 15 да 17 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8-0176 74-39-75 правядзе член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Віктараўна КАПУЦКАЯ.

24 ЛІСТАПАДА з 10 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 40-6-16 правядзе часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка райаддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Іванавіч СІДАР.

25 ЛІСТАПАДА з 10 да 12 гадзін у райвыканкаме (г. Мядзел, пл. Леніна, 1, кабінет № 32) прыём грамадзян правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Аляксандраўна СУПРАНОВІЧ. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары 55-3-72.