«Гарачую лінію» правядзе Камітэт дзяржкантролю вобласці

436

5 і 6 ЛІСТАПАДА з 10 да 13 гадзін «гарачую лінію» па нумарах 8 017 284-12-99, 284-12-92 па пытаннях завяршэння ўборкі сельскагаспадарчых культур, падрыхтоўкі жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы, навядзення парадку на тэрыторыі сельскагаспадарчых арганізацый правядзе Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці. У гэтыя дні грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю, якая іх хвалюе, па названых накірунках дзейнасці, а таксама выказаць прапановы па яе ўдасканаленні.

6 ЛІСТАПАДА з 11 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 25-8-77 правядзе намеснік дырэктара ДУ «Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Алена Юр’еўна ЯНОВІЧ.