Прэзентацыя кнігі пра Мядзельшчыну

275

Прэзентацыя кнігі пра МядзельшчынуУ Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адбылася прэзентацыя выдання “Край беларускага сэрца — Мядзельшчына”. Аўтар кнігі — пісьменнік і краязнаўца з Пастаў Ігар Пракаповіч. Ён расказаў пра тое, што яго звязвае з Мядзельшчынай, як ішла праца над кнігай, колькі цікавых сустрэч было. Гучалі песні ў выкананні гасцей з Пастаў.