Папяровыя лебедзі ад Сяргея Чапурко

247

Папяровыя лебедзі ад Сяргея ЧапуркоУ МНОГІХ адпачываючых на памяць аб знаходжанні ў нашым краі застаюцца папяровыя лебедзі ад майстра Сяргей Чапурко з к. п. Нарач. Сувеніры гэтыя розных памераў: ад маленькіх да вялікіх. Зроблены яны ў тэхніцы арыгамі.

А нядаўна лебедзі майстра прадаваліся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску. Здагадайцеся, перад якой пастаноўкай? Так — “Лебядзінае возера”.

— І ўсе папяровыя лебедзі там хуценька “зляцелі”, — усміхаецца Сяргей. — Раскупілі іх яшчэ да пачатку спектакля.

На здымку: майстар Сяргей Чапурко са сваім творам.

Фота А. ВЫСОЦКАГА.