Зацверджаны зводны графік дзяржтэхагляду трактароў і іншай тэхнікі

273

Рашэннем райвыканкама зацверджаны зводны графік дзяржтэхагляду колавых, гусенічных, самаробных, малагабарытных, а таксама міні-трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных меліярацыйных, дарожна-будаўнічых, сельскагаспадарчых машын і іншай тэхнікі.

Што да трактарнага парка гаспадарак, то спіс 22 лютага адкрывае свінакомплекс “Брусы”, праз два дні тэхагляд пройдуць у таварыствах “Сваткі” і “Зані”, 25-га — у СГФ “Дзягілі”, а ў астатніх — у сакавіку. Тэхагляд кормаўборачных камбайнаў запланаваны на красавік-май, а збожжаўборачных павінен завяршыцца да 8 ліпеня.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц