З комплексу “Палессе” ААТ “Будслаўскае” адпраўляюць штодзень амаль сем тон малака

243

ЗНАЧНЫ прыбытак гаспадаркам забяспечвае рост продажу малака. Радуе, калі дадатковую выручку прыносіць не павелічэнне колькасці кароў, а павышэнне прадукцыйнасці.

Тут вызначаецца ААТ “Будслаўскае”. З комплексу “Палессе” адпраўляюць штодзень на прыёмны пункт 6,8 т малака — на 1,1 т больш у параўнанне з адпаведным леташнім перыядам. Усё — сортам “экстра”. На ўзроўні і таварнасць — 92,4%.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц