ДЗЕ каровы даюць найбольш малака? У Нарачанскім рэгіёне. Сярод гаспадарак Мядзельшчыны па сутачным надоі ад каровы лідзіруе сельгасвытворчасць Нацпарку “Нарачанскі”. Там гэты паказчык склаў 19,75 кг.

На наступнай пазіцыі — ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (16,69 кг). А вось па валавым надоі за суткі няма роўных “Занарацкаму” — 21000 кг! Усе прыведзеныя лічбы — за 22 снежня.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц