Як гаспадаркі працуюць з гліфасатамі

448

БОЛЬШАСЦЬ нашых таварыстваў плённа папрацавала ўвосень на сельскагаспадарчых угоддзях з гліфасатамі. І гэта гаспадарскі падыход, бо на апрацаваных гербіцыдамі палях не будзе пустазелля. У якасці прыкладу можна прывесці “Сваткі”, дзе пры заданні 1210 гліфасаты ўнесены на плошчы 2540 гектараў.

Значна перавыкананы планы і ў таварыстве “Мядзельскае аграпрамэнерга”, АСП “Вузлянка” і СГФ “Дзягілі”. У той жа час недавыкананне задання дапусцілі ў “Слабадской зары”, “Прудніках-Агра”, “Свіры-агра”, а ў “Занях” яго рэалізавалі, курам на смех, толькі на 13,8%.