Як абаронены ад каранавіруса аграрыі

762

Каб расказаць вам, што робіцца для прафілактыкі СОVID-19, дзе мы толькі не пабывалі: і ў магазінах, і ў цырульнях, і ў школах, і ў грамадскім транспарце. А ў мінулую сераду зазірнулі ў сельгаспрадпрыемствы.

…Адміністрацыйны будынак ААТ “Пруднікі-Агра”. У прыёмнай ёсць магчымасць апрацаваць рукі, вядзецца журнал кантролю за тэмпературай цела работнікаў. А што на вытворчых аб ектах?

У мехмайстэрні ў Прудніках чатыры чалавекі рамантуюць пагрузчык “Амкадор”. Усе ў аднолькавых медыцынскіх ахоўных масках. Гэта дае падставу меркаваць, што маску не кожны сам сабе купляў. Нашу здагадку мужчыны пацвярджаюць: так, пра сродкі індывідуальнай аховы паклапаціўся наймальнік. Што, вядома, добра. Але ў майстэрні холадна і нават няма куды зайсці пагрэцца. Як і няма дзе памыць рукі, пераапрануцца, пакінуць адзенне. Галоўны інжынер Ігар Шаблоўскі кажа, што механізатары ўсё гэта могуць зрабіць… у канторы. А апрацаваць рукі антысептыкам ёсць магчымасць яшчэ бліжэй — на запраўцы. Нічога, што яна замкнута? “Дык я ж увесь час тут, адчыню, калі трэба”, — кажа галоўны інжынер. Разам ідзём на запраўку. Там захоўваецца журнал кантролю за тэмпературай цела работнікаў. І антысептык сапраўды маецца. Але ж ці будзеш звяртацца да інжынера кожны раз, як трэба апрацаваць рукі?

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 23 студзеня

Як абаронены ад каранавіруса аграрыі Як абаронены ад каранавіруса аграрыі