Выпрацоўку ў «Будслаўскім» вызначае контурнасць і падрыхтаванасць поля

181

У ПЕРАЛІКУ першачарговых спраў вяскоўцаў няма сёння больш важнай задачы, чым завяршэнне сяўбы азімых культур і ўборкі кукурузы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што месцамі палі стаяць пераўвільготненыя — даюць пра сябе ведаць зацяжныя вераснёўскія дажджы. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова было на мінулым тыдні звярнуць з асфальтаванай дарогі за вёскай Альхоўка направа, дзе сеялі азімае жыта. Удалечыні ля лесу стаяў чырвоны загрузчык насення, ды па полі снаваў туды-сюды сіні колавы трактар у счэпе з пнеўматычнай сеялкай. У напрамку да іх трапляліся такія гразкія ўчастачкі, што нават ісці пешшу зусім не камфортна. Адпаведна, і для механізатараў працаваць у такіх умовах — далёка не цукар. Тым не менш стараюцца.

Выпрацоўку ў "Будслаўскім" вызначае контурнасць і падрыхтаванасць поля

У прыватнасці, вядомы ў раёне хлебароб Юрый Кузняцоў. Ужо гады са два, як Юрый Аляксеевіч на пенсіі, але па-ранейшаму застаецца ў хлебаробскім страі. І, адзначу, гэтым самым моцна выручае сваё роднае таварыства “Будслаўскае”. Бо што б мы ні казалі, аднак калі сельскагаспадарчую вытворчасць пакідае вопытны механізатар, які задзейнічаны на адказным участку, гэта адразу адчуваецца. Тут магу ўзгадаць умелага аратага Уладзіміра Нарэйку, які адносна нядаўна пайшоў на заслужаны адпачынак. І адразу ў гаспадарцы пачаліся пэўныя няўвязкі з ворывам глебы, а больш правільна сказаць — са своечасовай падрыхтоўкай неабходных яго аб’ёмаў…

— Як бачыце, — заўважае ў кароткай размове механізатар Юрый Кузняцоў, — стараемся пасеяць азімыя ў аптымальныя тэрміны. Сеялка ў мяне практычна новая, набылі мінулай восенню. А штодзённая выпрацоўка залежыць ад плошчы поля, яго падрыхтаванасці. Загрузку сеялкі насеннем мне забяспечвае Казімір Зімноха, у рабоце не падводзіць.

Выпрацоўку ў "Будслаўскім" вызначае контурнасць і падрыхтаванасць поля

Па словах агранома таварыства “Будслаўскае” Франца Томкавіча, яны плануюць сёлета пасеяць 750 гектараў азімых збожжавых. З іх 55 заняло трыцікале, астатняя плошча адведзена пад жыта сартоў “паўнаважкая”, “пралеска” і “галубка”. Што датычыцца механізатараў, якія заняты на падрыхтоўцы фронту работ для сеялак, то найбольшай выніковасцю вызначаюцца Аляксей Фірага і Аляксандр Ломскі.

Павел ЖУКАЎ, фота аўтара.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 02.10