У якіх гаспадарках найлепш працуюць з гліфасатутрымліваючымі прэпаратамі

425

БЫВАЛЫЯ земляробы добра ведаюць, якую вялікую шкоду пры вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур прыносіць пустазелле. Дзейсным сродкам у барацьбе з ім у арсенале сучасных хлебаробаў, апрача механічнага спосабу, з’яўляецца асенняе ўнясенне гліфасатутрымліваючых прэпаратаў.

Прыклад у гэтай справе можна браць з таварыства “Сваткі”, дзе пры заданні 1666 гектараў гліфасатутрымліваючымі прэпаратамі апрацавана ўжо 2480 гектараў. На падыходзе да яго выканання і “Мядзельскае аграпрамэнерга”, а вось астатнім гаспадаркам варта паспяшацца, пакуль не ўдарылі першыя замаразкі.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц