У якіх гаспадарках найбольш важкія надоі малака

622

ГЭТЫМІ сакавіцкімі дзянёчкамі найбольш важкія сутачныя надоі малака ад каровы забяспечваюць жывёлаводы Нацпарку “Нарачанскі”, сельскагаспадарчага філіяла “Дзягілі” і таварыства “Нарачанская Ніва 2004” — ад 19,1 да 22,5 кілаграма.

Уцешна, што ва ўсіх трох ёсць важкая прыбаўка ў параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года, а таксама годна вытрымліваецца нарматыў па таварнасці малака, якая перавышае 90 працэнтаў. Ды і выручка ад яго рэалізацыі ў пералічаных гаспадарках максімальная, бо ўся прадукцыя адпраўляецца на прыёмны пункт класам “экстра”.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц