З ГАЛОЎНЫМ аграномам ААТ “Занарачанскі” Баляславам Урбановічам сустрэліся на веснавым палетку непадалёку ад вёскі Носавічы. Тут якраз сеялі авёс. Два трактары Fendt-930 у счэпе з сеялкамі “Бярэсце” рухаліся па полі, пакідаючы за сабой пульхную глебу, у якую лягло насенне, і клубы пылу.

— Гэта стараюцца нашы дбайныя хлебаробы Іван Сурвіла і Дзмітрый Свірыд. Механізатары маладыя, працавітыя, дысцыплінаваныя, адказныя. Хадзіць у полі за кожным не трэба. Думаю, што і вынік іх старання будзе адпаведны, калі прыйдзе пара ўбіраць ураджай, — расказвае Баляслаў Іванавіч.

У таварыстве “Занарачанскі” аднымі з першых на Мядзельшчыне распачалі сяўбу яравых культур

У таварыстве “Занарачанскі” аднымі з першых на Мядзельшчыне распачалі сяўбу яравых культур
Цалкам гэты матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 25.03