У таварыстве “Зані” назапасілі кармоў больш, чым летась

70

ДАЛЁКА не ўсім гаспадаркам удалося сёлета назапасіць для грамадскага статка на стойлавы перыяд кармоў больш, чым летась. У ліку лепшых знаходзіцца таварыства “Зані”. З паказчыкам 36,56 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы там перавышаюць аналагічны леташні паказчык на добрыя 3 цэнтнеры.

Як паведаміла галоўны эканаміст гаспадаркі Алена Шмара, вялікі ўклад у гэты поспех зрабілі Вячаслаў Лісіцкі, які ад душы шчыраваў на КВК-800, вадзіцель МАЗа Мікалай Сіўчык, на касьбе траў вызначыўся Сяргей Альховы, хаця і рабіў на Е-303 па дамове падраду. Пэўную дапамогу ў гэтай справе аказалі таксама суседнія гаспадаркі — “Мядзелаграсэрвіс”, “Слабадская зара”.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц