У таварыствах “Занарачанскі” і “Зані” надой ад каровы перавысіў мінулагодні больш як на шэсць літраў

673

УПЭЎНЕНА распачалі лістапад аператары машыннага даення таварыстваў “Занарачанскі”, “Зані”. За першыя чатыры дні месяца надой ад каровы па гэтых гаспадарках перавысіў адпаведны мінулагодні больш як на шэсць літраў.

Гэта дазволіла таксама прыкметна павялічыць аб’ёмы рэалізацыі малака дзяржаве. У прыватнасці, па першай гаспадарцы — на 33%. Узрастае ў такім выпадку і грашовая выручка.

У цэлым жа па раёне сутачны надой малака ад каровы складае зараз 9,77 кілаграма — на 0,42 кілаграма больш у параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года.