У раёне падведзены вынікі спаборніцтва аператараў машыннага даення за першы квартал

308

У СПАБОРНІЦТВЕ аператараў машыннага даення па выніках першага квартала вызначылася Ірына Вярэшка з фермы “Брылі” Нацпарку “Нарачанскі”. Надой ад каровы па яе групе пры заданні 2000 склаў 2057 кг. Пераможцу заахвоцяць пераходным вымпелам, Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама і прэміяй у памеры 6 базавых велічынь.

Заяўку на лідарства зрабіла і аператар СГФ “Дзягілі” Вікторыя Цяляк: надой ад каровы за І квартал яна павысіла ў параўнанне з адпаведным леташнім аж на 428 кг. Аднак агульны яе вынік усё ж ніжэйшы, чым у пераможцы — 1608 кг.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц