ЗАВЯРШЫЛАСЯ рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”, у рамках якой старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая аб’ехала ўсе гаспадаркі Мядзельшчыны, пабывала літаральна на кожнай ферме і ўручыла перадавым работнікам падзякі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і каштоўныя падарункі. Заключным было ААТ “Свір-агра”.

Тут Таццяна Эдуардаўна за старанне, працавітасць, добрасумленныя адносіны да даручанай справы заахвоціла аператараў машыннага даення кароў фермы “Свір” Надзею Рацкевіч, “Камарова” — Таццяну Гірдзей, “Засвір” — Ірыну Баўтрукевіч, жывёлавода фермы “Бакшты” Кацярыну Бекіш.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” падзякі і падарункі атрымалі працаўніцы таварыства “Свір-агра” У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” падзякі і падарункі атрымалі працаўніцы таварыства “Свір-агра”

Усяго ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” узнагародамі ад прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі адзначаны 44 перадавых працаўнікоў ферм Мядзельшчыны.