НА палях гаспадарак вялікая ўвага надаецца другой падкормцы пасеваў азімых збожжавых культур азотнымі ўгнаеннямі. Да фінішу набліжаюцца ў таварыстве “Мядзель­скае аграпрамэнерга” на плошчы 650 гектараў. Як адзначыла кіраўнік падсобнай гаспадаркі “Лотва” Марына Сіўчак, вя­лікая заслуга тут Анатолія Вайцяховіча і Аляксандра Юца. Першы з іх шчыруе на “Расе”, а другі — на трактары “МТЗ-82” у агрэгаце з апаратам “ОП-2000”.

Прытым, Аляксандр Канстанцінавіч вядзе падкормку пасеваў КАСам адначасова з іх хімпраполкай. У поўным аб’ёме праведзена гэтая важная тэхналагічная аперацыя пры вырошчванні збожжавых у таварыствах “Сваткі” і “Нарачанская Ніва 2004”, Нацпарку “Нарачанскі” і сельгасфіліяле “Дзягілі” Мінскага маторнага завода.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц