У абласных «Дажынках» прыме ўдзел дэлегацыя Мядзельшчыны

583

АБЛАСНЫ фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020» прыме ў гэту суботу Чэрвень. Лепшых камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, машыністаў збожжасушыльных комплексаў Міншчыны на свяце заахвоцяць граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці…

У атмасферу ўрачыстасці акунецца і дэлегацыя нашага азёрнага краю на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Анатоліем Вайнілкам. Нагадаем таксама, што сёлета валавы збор збожжавых і зернебабовых на Мядзельшчыне перавысіў мінулагодні ўзровень на 8390 тон.

Фота mlyn.by