Самая вялікая ураджайнасць насеннікаў шматгадовых траў пакуль зафіксавана ў таварыстве “Будслаўскае”

54

У ШЭРАГУ неадкладных спраў у гаспадарках патрабуе ўвагі і ўборка насеннікаў шматгадовых траў. Самая вялікая іх ураджайнасць пакуль зафіксавана ў таварыстве “Будслаўскае” — 3,7 цэнтнера з гектара. Па інфармацыі кіраўніка гаспадаркі Арцёма Атрошчыка, яны ўбралі 10 гектараў непатрабавальнага пры вырошчванні райграсу.

На гэтым участку задзейнічалі Валерыя Нядзвецкага на камбайне КСК-10. З бабовых траў у таварыстве ёсць яшчэ некалькі дзясяткаў гектараў канюшыны лугавой. І яе абмалот будуць весці без прамаруджвання па меры паспявання пасеваў.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц