Разгортваюцца работы на веснавой сяўбе ў таварыстве “Занарачанскі”

430

З усталяваннем цёплых вясенніх дзянёчкаў у гаспадарках раёна ўсё больш шырокім фронтам разгортваюцца работы на палях. Не выключэнне і таварыства “Занарачанскі”. Першымі ўбачыў на 70-гектарным полі за вёскай Воўчына вадзіцеля МАЗа Паўла Сямашку і механізатара Аляксандра Вярбіцкага.

Разгортваюцца работы на веснавой сяўбе ў таварыстве “Занарачанскі”

Павел Мар’янавіч з рыдлёўкай у руках завіхаўся ў кузаве самазвала, каб тукі хутчэй напаўнялі бункер навяснога рассейвальніка мінеральных угнаенняў РУ-1600.

— Перад сяўбой збожжавых, — заўважае ён у кароткай размове, — мы запраўляем глебу фосфарам і азотам. Справы ў нас ладзяцца, усё арганізавана як трэба. Мой клопат на сёння — падвозіць на поле сумесь угнаенняў.

— Аднаго бункера, — дадае Аляксандр Іосіфавіч, — хапае дзесьці гектары на тры. А сеялка на гэтым полі працуе значна далей, з таго канца поля.

І сапраўды, праехаўшы каля кіламетра, убачылі камбінаваны пасяўны агрэгат “Бярэсце” ў счэпе з трактарам МТЗ-3522, які для лепшай праходнасці абсталяваны здвоенымі коламі. “Тэхніка высокапрадукцыйная, — адзначае вядомы ў раёне механізатар Іван Сурвіла. — Можна сказаць, учора ў нас быў пробны дзень, пасеяў першыя 15 гектараў аўса. Сёння будзе разы ў два больш. Адно, што расход паліва на такі трактар у параўнанне з тым жа “Фэндтам” значна большы.

Разгортваюцца работы на веснавой сяўбе ў таварыстве “Занарачанскі”

На гэта панаракаў пры сустрэчы і галоўны аграном гаспадаркі Баляслаў Урбановіч, які праводзіць у полі ўжо сваю 43-ю пасяўную. Пры гэтым Баляслаў Іванавіч таксама зрабіў акцэнт на тым, што калектыў механізатараў у іх гаспадарцы зладжаны і працавіты.

— Мяркую, — запэўніў галоўны спецыяліст, — што і на пасяўной яны не падвядуць. А напружанне ў нас на палях цяпер і сапраўды вялікае. Неабходна прабаранаваць і падкарміць азімыя культуры, закрыць вільгаць, унесці арганіку, мінеральныя ўгнаенні пад яравыя, добра апрацаваць глебу і якасна іх пасеяць… І ўсё — у сціслыя тэрміны.

Разгортваюцца работы на веснавой сяўбе ў таварыстве “Занарачанскі”

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 3.04

Павел ЖУКАЎ. Фота аўтара.