Падсяваюць травы

269

Да старту масавых палявых работ ёсць яшчэ пэўны час. Але вяскоўцы паступова пачынаюць уваходзіць у працоўны рытм. Завяршаюць наладку тэхнікі, дастаўляюць на палеткі арганіку. Выйшлі ў шэрагу гаспадарак у поле і сеялкі — пакуль дазваляе надвор’е, трэба паспяшацца з падсевам шматгадовых траў, што з’яўляецца адным з важных элементаў вясенняй сельскагаспадарчай кампаніі.

У СКП «Беларусь» гэту работу распачалі ў мінулы аўторак. Механізатар В. В. Грузд на трактары «МТЗ-952» з сеялкай «СЗУ-4» працаваў з травасумесямі (канюшына і цімафееўка) па азімым жыце непадалёку ад свінафермы «Парубкі». Кантралявала працэс брыгадзір Н. А. Фарына.

— Пакуль поле яшчэ не развезла, трымае тэхніку, — сказала Наталля Аляксандраўна. — Безумоўна, пастараемся не марудзіць, зрабіць максімум. Галоўнае, каб потым не вымакла і вырас добры ўраджай. Усяго травамі трэба падсеяць 200 гектараў.

Аляксандр БЫКАЎ.