ПА-ГАСПАДАРСКУ робяць у тых таварыствах, дзе адначасова з вядзеннем жніва не спыняюць работы і на сенажаці. Больш вольна можа пачуваць сябе толькі той, хто ўжо справіўся з планамі нарыхтоўкі сена і сенажу, бо да сіласу справа дойдзе пазней. Гэта пакуль толькі Нацпарк “Нарачанскі”.

Заданні па назапашванні сенажу выканалі таксама таварыства “Будслаўскае” і сельгасфіліял “Дзягілі”, а сена — “Мядзельскае аграпрамэнерга”, “Слабадская зара”, “Мядзелаграсэрвіс”, “Нарачанская Ніва 2004” і “Пруднікі-Агра”.

Фота ілюстрацыйнае, admprom.ru