Наладжваюцца справы з вытворчасцю малака ў таварыстве “Будслаўскае”

550

Надой яго ад каровы гэтымі днямі перавышае адпаведны мінулагодні на 1,52 кілаграма. Усе пяць тон прадукцыі з комплексу “Палессе” гаспадарка адпраўляе на прыёмны пункт сортам “экстра”, а таварнасць малака перавышае 90%.

Вялікая заслуга ў пераменах да лепшага аператараў машыннага даення Чаславы Касцюк, Надзеі Кедроўскіх, Таццяны Спальвіс. На добрым рахунку ў адміністрацыі таварыства і дбайны даглядчык Яўген Юбіцкі. Цікава, што ён пайшоў па слядах сваёй маці Яніны Іосіфаўны, якая ўсё жыццё адпрацавала на ферме, з’яўлялася ўдзельніцай ВДНГ СССР, заахвочана там медалём.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц